і вось стаю я ля пешаходнага пераходу на ціхай вулачцы, хачу сабе на другі бок перайсці. гляжу налева-направа-налева і думаю: трэба прытармазіць, а то раптам гэтая дзяўчына вырашыць зараз вуліцу пераходзіць... а тармажу я, трэба вам сказаць, вельмі кепска. газую значна лепш.
фэйсбук заўсёды пытаецца: пра што думаеш? сёння я думаю пра тое, што або ў сцэнарыста занадта закручаная канцэпцыя, план, якога я не прасякаю... або гэны сцэнарыст папросту вар'ят і ў яго няма аніякага плану. ён пуляе свае маланкі выпадкова. а я сяжу і спрабую штосьці зразумець...
у госьці прыляцела пчала. не, я не супраць гасьцей, але па-першае, што пчале рабіць на ўзроўні пятага паверха? а па-другое, тое што ў мяне адкрытыя мёд, імбірнае сочыва і нестле - гэта ж яшчэ не нагода? хаця па другім пункце я відавочна не маю рацыі...